Лінкі ўнівэрсальнага доступу

15 сакавіка ў Маскве выйдуць на Марш міру супраць расейскага ўварваньня ва Ўкраіну


Удзельнікі акцыі пройдуць па Бульварным кальцы ад Пушкінскай плошчы да станцыі мэтро «Тургенеўская», а адтуль павернуць на праспэкт імя Сахарава, дзе адбудзецца мітынг.

Арганізатары атрымалі дазвол на правядзеньне акцыі ад сталічных уладаў. Яны выказваць свой пратэст супраць парушэньня Расеяй сувэрэнітэту Ўкраіны і фактычнага ўзброенага ўварваньня Расеі ў Крым.

А сёньня, 10 сакавіка, у цэнтры Масквы адбудзецца антываенны пікет, які ладзяць праваабаронцы.

За мінулы тыдзень у Маскве было затрымана 400 чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыях супраць вайсковага ўмяшаньня Расеі ў справы Ўкраіны.
XS
SM
MD
LG