Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама сустрэнецца з Яцанюком


Арсеній Яцанюк

Арсеній Яцанюк

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сустрэнецца з украінскім прэм’ерам Арсенем Яцанюком.

Пра гэта паведамляе прэсавая служба Белага дома.

Абама і Яцанюк маюць абмеркаваць шляхі мірнага выхаду з крымскага крызысу. Будзе ўзьнятае пытаньне пра фінансавую падтрымку Ўкраіны з боку ЗША.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны заявіла сёньня, што расейскія войскі ўранку ўзялі пад свой кантроль украінскі памежны пост у вёсцы Чарнаморскае на захадзе Крыма. Агулам цяпер расейскія войскі кантралююць 11 памежных пастоў у Крыме.
Арсеній Яцанюк заявіў, што Ўкраіна не аддасьць Расеі «аніводнага сантымэтра» сваёй тэрыторыі. Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Керы раней зьвярнуўся да міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова, заявіўшы, што анэксія Расеяй Крым будзе азначаць «адсутнасьць магчымасьцяў для дыпляматыі».
XS
SM
MD
LG