Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь не запрашалі назіраць за крымскім рэфэрэндумам


У Цэнтрвыбаркам Беларусі не паступалі запрашэньні ўзяць удзел у назіраньні за рэфэрэндумам ў Крыме 16 сакавіка і прэзыдэнцкімі выбарамі ва Ўкраіне 25 траўня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік:

«Такіх зваротаў нам не паступала. Думаю, ім зараз не да назіральнікаў, там свае ўнутраныя арганізацыйныя пытаньні трэба вырашаць», — сказаў ён. Лазавік таксама адзначыў , што звычайна "ў спакойнай абстаноўцы" ЦВК запрашае прыняць удзел у назіраньні за выбарчымі кампаніямі, а таксама атрымлівае такія запрашэньні прыкладна за месяц.

Вярхоўны савет Аўтаномнай Рэспублікі Крым 6 сакавіка прыняў рашэньне аб далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі і правядзеньні рэфэрэндуму па пытаньнях аб далучэньні да Расеі. Рашэньне было ўхваленае у часе фактычнай акупацыі Крыма расейскімі войскамі.

Пра тое, што Беларусь і Казахстан адмовіліся дасылаць назіральнікаў на рэфэрэндум у Крым, паведамлялі ўкраінскія СМІ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG