Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Расею забясьпечыць доступ прадстаўнікоў АБСЭ ў Крым


Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЭ Дэніэл Бэйер. Прадстаўнікі АБСЭ ўжо другі раз не змаглі трапіць на паўвыспу.

Падчас другой спробы невядомыя людзі зрабілі ў іх бок папераджальныя стрэлы з баявой зброі.

«Расея сьцьвярджае, што ня ведае, хто перашкаджае свабоднаму доступу на паўвыспу. Як краіна, якая падпісала Венскі дакумент, Расея мусіць публічна заклікаць да забесьпячэньня праезду гэтых інспэктараў», — цытуе словы Бэйера Інтэрфакс.

Місія АБСЭ знаходзіцца з візытам ва Ўкраіне з 5 па 12 сакавіка. Яна мае наведаць аб’екты ўзброеных сілаў Украіны і Чарнаморскага флёту РФ на тэрыторыі Крыму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG