Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крым: выкрадаюць журналістаў, вайскоўцаў і актывістаў


На ўезьдзе ў Крым з боку Херсонскай вобласьці расейскія вайскоўцы затрымалі дзьве групы ўкраінскіх журналістаў.

У часе ператрусу вайскоўцы заўважылі на руцэ дзяўчыны, якую затрымалі тату «Нябесная сотня». Адзін з мужчынаў у форме пачаў ім пагражаць: «Вас ужо сотня? Зараз будзе 102» .

Пасьля гэтага дзяўчатаў, адвялі ў невядомым кірунку.

Жонка кіроўцы, які вёз у нядзелю журналістаў у Крым, у Фэйсбуку пацьвердзіла інфармацыю пра іхнае выкраданьне: «Майго мужа Рахны Яўгена Паўлавіча затрымалі на КПП у Перакопе. Ён вёз групу з трох журналістаў. Два зь іх — з glavcom.ua/‎. На Перакопе іх спынілі, перавярнулі ўсю машыну, знайшлі камэры, выкінулі іх на зямлю. Адвялі ў невядомым кірунку. Зараз зь імі няма сувязі ! У групе адна дзяўчына, фота- карэспандэнт».

У другой палове дня ў нядзелю прадстаўнікі самаабароны Крыму выкралі камандзіра ўкраінскай вайсковай часткі падпалкоўніка Ўладзімера Садовіка.

Група прарасейскіх актывістаў гвалтам пасадзіла Садовіка ў аўтамабіль, калі той вяртаўся ў частку, і вывезьлі ў невядомым кірунку.

У нядзелю на чыгуначным вакзале Сімфэропаля невядомыя асобы выкралі лідэра Усякрымскай ўкраінскай рады Андрэй Шчакуна і старшыню Апякунскай рады Украінскай школы-гімназіі Сімфэропалю Анатоля Кавальскага.
XS
SM
MD
LG