21:54
10.3.2014
Вокладку апошняга нумара польскага часопіса Newsweek упрыгожвае Ўладзімер Пуцін, апрануты ў спэцыяльную кашулю для псыхічна хворых.
21:01
10.3.2014
- By ММ
Ці спыніцца Пуцін, калі яму дазволяць акупаваць і анэксаваць Крым? Якая краіна можа стаць наступнай ахвярай Расеі? З такімі пытаньнямі наш карэспандэнт зьвяртаўся да гарадзенцаў.
17:06
10.3.2014
Яцанюк выступіць на Радзе бясьпекі ААН
Прэм’ер-міністар Украіны Арсені Яцанюк 13 сакавіка мае намер выступіць на пасяджэньні Рады бясьпекі ААН, дзе будзе разглядацца пытаньне ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне.Як заявіў Яцанюк сёньня ў Кіеве, ёсьць усе магчымасьці для мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ва Ўкраіне. Пры гэтым ён дадаў, што гэта не двухбаковы канфлікт Украіны і Расеі.
«Палітыка Расеі накіраваная на падрыў асноваў глябальнай бясьпекі і перагляд вынікаў Другой усясьветнай вайны», — адзначыў ён. Прэм’ер дадаў, што Ўкраіна будзе ўсімі спосабамі аберагаць сваю тэрытарыяльную цэласнасьць і незалежнасьць.
14:55
10.3.2014
ЗША не прызнаюць ніякіх вынікаў крымскага рэфэрэндуму
Пра гэта заявіў амбасадар ЗША ва Ўкраіне Джэфры Пает:
"ЗША не гатовыя прызнаваць якія б там ні было вынікі так званага рэфэрэндуму, які зьбіраюцца правесьці праз шэсьць дзён", -- сказаў амбасадар Пает на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве.
ЗША, паводле ягоных слоў, працягваюць лічыць Крымскі паўвостраў часткай Украіны .
Рэфэрэндум у Крыме з мэтай далучэньня да Расеі прызначаны на 16 сакавіка.
Цэнтральныя ўлады Ўкраіны і міжнародная супольнасьць заявілі аб незаконнасьці рэфэрэндуму. Акрамя таго, украінскія суды спынілі рашэньне аб правядзеньні рэфэрэндуму ў Крыме.
14:54
10.3.2014
«Да сустрэчы пасьля вайны!» — латыская актрыса расейскаму тэатру
Латыская актрыса Гуна Зарыня адмовілася выконваць галоўную ролю ў спэктаклі «Мэдэя» ў маскоўскім «Гогаль-цэнтры» на знак пратэсту «супраць уводу расейскіх войскаў на тэрыторыю Ўкраіны і ўмяшаньня ва ўнутраныя справы сувэрэннай краіны», — паведамляе Lenta.ru.
«Музы маўчаць. Да сустрэчы пасьля вайны!» — напісала Зарыня ў лісьце да кіраўніцтва тэатру.
14:53
10.3.2014
У Луганску затрымалі лідэра прарасейскіх сэпаратыстаў Клінчаева
Допыт правёў народны дэпутат Украіны Алег Ляшко.
14:40
10.3.2014
Радыкалы захапілі вайсковы шпіталь у Сімфэропалі
Каля 20 агрэсіўна настроеных грамадзян так званай «народнай самаабароны Крыму» уварваліся на тэрыторыю вайсковага шпіталя ў Сімфэропалі.
Пра гэта паведамляе прэсавая служба Мінабароны Ўкраіны.
Начальніка Сімфэропальскага вайсковага шпіталя невядомыя вывялі за тэрыторыю мэдыцынскай установы і не дапускаюць на працоўнае месца. Камандаваньне і ўвесь мэдыцынскі пэрсанал заблякаваныя ў памяшканьні клюба.
Цяпер у шпіталі на лячэньні знаходзіцца больш за 20 цяжкахворых, адзін зь якіх — у рэанімацыі. Лекары ня могуць даць пацыентам неабходную мэдыцынскую дапамогу.
14:38
10.3.2014
У Харкаве прыхільнікі Расеі закідалі Клічко яйкамі і пэтардамі
Хуліганы не патрапілі — ахоўнікі палітыка прыкрылі яго парасонамі.
У Харкаве прарасейскія актывісты закідалі яйкамі і пэтардамі лідэра фракцыі «УДАР» Віталя Клічко, які прымаў удзел у мітынгу Эўрамайдана.
Як перадае УНІАН, пры гэтым ні яйкі, ні пэтарды ў самога Клічко не патрапілі.