Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Рады Эўропы едзе ў Кіеў дапамагчы новаму ўраду


Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд
Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд

Ягланд наведае ўкраінскую сталіцу разам са старшынёй камітэту міністраў замежных справаў Рады Сэбасцьянам Курцам.

Генэральны сакратар Рады Эўропы Турб’ерн Ягланд едзе ў Кіеў, каб абмеркаваць магчымасьць правядзеньня кансультацый па новых законах і стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне, піша УНІАН.

Паводле словаў суразмоўцы агенцтва, Ягланд наведае ўкраінскую сталіцу разам са старшынёй камітэту міністраў замежных справаў Рады Сэбасцьянам Курцам.

Як чакаецца, у Кіеве бакі абмяркуюць прапанову Рады Эўропы аказаць дапамогу ў арганізацыі экспэртызы ў галіне правоў чалавека, у прыватнасьці, правоў меншасьцяў.

Акрамя таго, будзе разгледжана магчымасьць стварэньня міжнароднай кансультацыйнай групы для назіраньня за расьсьледаваньнем актаў гвалту ва Ўкраіне .

Не абыдуць боку ўвагай і магчымасьць правядзеньня юрыдычных кансультацыяў па новым заканадаўстве, канстытуцыйнай і выбарчай рэформах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG