Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Знойдзеныя магчымыя рэшткі зьніклага боінга


Магчымыя сваякі тых, хто быў на борце, плачуць у Пэкіне

Магчымыя сваякі тых, хто быў на борце, плачуць у Пэкіне

Упраўленьне грамадзянскай авіяцыі Віетнаму паведаміла, што віетнамскі ваенна-марскі самалёт заўважыў магчымыя абломкі малайзійскага пасажырскага самалёта, які прапаў бязь вестак у суботу з 239 пасажырамі на борце.

Прадстаўнікі ўпраўленьня грамадзянскай авіяцыі Віетнаму заявілі, што падчас правядзеньня пошукаў было занадта цёмна, каб быць сапраўды ўпэўненымі ў посьпеху пошукаў. Паведамляецца, што раніцай на магчымае месца аварыі будзе накіраваны яшчэ адзін самалёт.

Пасажырскі самалёт, які ладзіў пералёт з Куала-Лумпур ў Пэкін, зьнік з радараў у моры паміж Малайзіяй і Віетнамам, не падаў пры гэтым сыгналу бедзтва. Улады Малайзіі паведамілі, што 40 караблёў і 34 самалёты зь некалькіх краін далучыліся да пошукаў .

Між тым сьледчыя правяраюць запісы камэраў відэаназіраньня пры рэгістрацыі на гэты рэйс, паколькі ёсьць падставы меркаваць, што два пасажыры, якія знаходзіліся ў самалёце, выкарыстоўвалі скрадзеныя эўрапейскія пашпарты.
XS
SM
MD
LG