Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ракетны крэйсэр "Масква" узяў курс на Ўкраіну


Ракетны крэйсэр «Масква»

Ракетны крэйсэр «Масква»

Флягман Чарнаморскага флёту Расеі ракетны крэйсэр "Масква" узяў курс у бок мацерыковай часткі Ўкраіны.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных дасьледаваньняў Дзьмітрый Цімчук на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

«Мы адсочваем яго перамяшчэньне», — напісаў ён.

Перад гэтым крэйсэр «Масква» зь іншымі караблямі Чарнаморскага флёту Расеі блякаваў выхад у мора з возера Данузлаў, дзе на прычальнай сьценцы стаяць 7 ўкраінскіх караблёў.
XS
SM
MD
LG