Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хадаркоўскі: Расейская прапаганда хлусіць


Хадаркоўскі: Расейская прапаганда хлусіць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:24 0:00

Былы вязень расейскага рэжыму Міхаіл Хадаркоўскі выступіў на Майдане падчас веча, прысьвечанага 200-годзьдзю з дня нараджэньня Тараса Шаўчэнкі.

Ён заклікаў ўкраінцаў працягваць барацьбу і запэўніў, што ёсьць іншая, ня пуцінская Расея.

«Уначы я быў на Майдане са сваімі ўкраінскімі сябрамі. Мы шмат гаварылі зь людзьмі. Расейская прапаганда, як заўсёды, хлусіць. Тут няма ні фашыстаў, ні нацыстаў. Дакладней, іх не больш, чым на вуліцах Масквы і Піцера. Тут нармальныя хлопцы: ўкраінцы, расейцы, крымскія татары, мае равесьнікі воіны- аўганцы. Гэта выдатныя людзі, якія адстаялі сваю свабоду», — сказаў Хадаркоўскі.

«Мне паказалі і распавялі, што тут зрабіла ўлада. Яна гэта рабіла са згоды расейскіх уладаў. Я бачыў тыя фанэрныя шчыты, зь якімі тут стаялі супраць аўтаматных куль. Плакаць хацелася. Гэта страшна. Я хачу, каб вы ведалі, — ёсьць зусім іншая Расея. Ёсьць людзі, якія, нягледзячы на арышты, нягледзячы на тое, што ім давядзецца правесьці шмат гадоў у турме, выходзілі на антываенныя мітынгі ў Маскве. Ёсьць людзі, для якіх сяброўскія адносіны паміж украінскім і расейскім народамі даражэй за ўласную свабоду. Я веру, што ва Ўкраіне і Расеі адзіны эўрапейскі шлях разьвіцьця. Я жадаю вам посьпеху», — сказаў ён.

Свой выступ Хадаркоўскі завяршыў словамі Кабзара «Змагайцеся — пераможаце! Вам Бог дапамагае» .

8 сакавіка Хадаркоўскі прыехаў у Кіеў, а 10 сакавіка ён мае намер прачытаць лекцыю ў Нацыянальным тэхнічным унівэрсытэце «Кіеўскі політэхнічны інстытут». У сьнежні 2013 года фармальна асуджаны за эканамічныя злачынствы Хадаркоўскі быў памілаваны расейскім прэзыдэнтам Уладзімерам Пуціным. Пасьля гэтага былы вязень пакінуў Расею. Хадаркоўскі тады заявіў, што бачыць сябе грамадзкім дзеячам, але не мае намеру ісьці ў палітыку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG