Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў заблякаваў рахункі Крыму


Жанчына здымае грошы ў банкамаце, Сімфэропаль

Жанчына здымае грошы ў банкамаце, Сімфэропаль

Віцэ-прэм’ер аўтаномнай рэспублікі Крым Рустам Тэміргаліеў заявіў, што ўлады Ўкраіны адключылі электронныя сыстэмы крымскага падразьдзяленьня Дзяржказначэйства і заблякавалі рахункі крымскай аўтаноміі.

Пра гэта паведамляе Еспресо.TV.

«Ўкраіна заблякавала ўсю сыстэму крымскага падраздзялення Дзяржказначэйства, усе рахункі», — сказаў Тэміргаліеў.

Ён паабяцаў, што дзеяньі Кіеву не адаб’юцца нэгатыўна на выплатах пэнсій і заробкаў у Крыме.

«Мы цяпер апэратыўна адкрываем рахункі ў банках, у тым ліку рублёвыя рахунку. Людзі бяз пэнсіяў і заробкаў не застануцца ні ў якім разе, уся сытуацыя пад кантролем», — паведаміў Тэміргаліеў.

Паводле яго слоў, «ніякай катастрофы з-за дзеяньняў украінскай улады» кіраўніцтва аўтаноміі не дапусьціць.

«Крым можа аўтаномна жыць і ў такой сытуацыі», — сказаў ён.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG