Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябру АГП затрымалі на перадвыбарчым пікеце


Актывіст АГП Сяргей Пальчэўскі затрыманы міліцыянтамі за плякат супраць падатку на аўтамабілі. На плякаце быў надпіс «Аўтапошліна? Пайшлі на...».

У перадвыбарчым пікеце каля Камароўскага рынку ў Менску бяруць удзел лідэр АГП Анатоль Лябедзька, лідэр партыі «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін, сустаршыня кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка, а таксама некалькі дэмакратычных актывістаў.

Удзельнікаў пікету пільнуюць міліцыянты. Выступы пікетоўцаў, якія праз мэгафон заклікаюць людзей ісьці на мясцовыя выбары 23 сакавіка, глушаць музыкай зь вялікіх калонак.





XS
SM
MD
LG