Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБСЭ: У Крыме жорсткая цэнзура


Дуня Міятавіч
Дуня Міятавіч

Інфармацыйнае поле Крыма знаходзіцца пад ціскам з боку самаабвешчанай «улады», на паўвостраве пануе жорсткая цэнзура, заявіла прадстаўнік АБСЕ па пытаньнях свабоды слова Дуня Міятавіч.

«Экстрымальная цэнзура, закрыцьцё СМІ і прэсавых цэнтраў, напад на журналістаў і ях запалохваньне павінныя неадкладна быць спыненыя», — заявіла Міятавіч, апісваючы сытуацыю ў Крыму. — «У часы крызісу людзі павінны мець бесперашкодны доступ да мноства крыніцаў, у адваротным выпадку яны могуць патрапіць пад узьдзеяньне папаганды».

У заяве, апублікаванай на сайце АБСЕ, сказана, што ад цэнзуры і фізычнага ціску пакутуюць журналісты вядучых украінскіх тэлеканалаў, інфармацыйных агенцтваў, а таксама іх замежныя карэспандэнты.

Прадстаўнікі місіі АБЭС ва Ўкраіне адзначаюць, што эфіры ўкраінскіх тэлеканалаў «Інтэр», «Брыз», «1+1», «1-ы Нацыянальны», «СТБ» замяняюцца перакрываюцца расейскімі «Россия 24», «Першы канал», «Россия РТР», «ТНТ».

Таксама існуюць перашкоды для падлучэньня да Інтэрнэту праз крымскататарскі канал сувязі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG