Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Памёр 83-гадовы абаронца кіеўскага Эўрамайдану


Кветкі на кіеўскіх барыкадах

Кветкі на кіеўскіх барыкадах

Афіцэр Ваенна-марскіх сілаў СССР у адстаўцы Іван Наканечны памёр, знаходзячыся ў коме, пасьля складанай апэрацыі на галаўным мозгу

Наканечнаму было 83 гады.

Ён атрымаў цяжкую траўму галавы і хрыбетніка на вуліцы Інстытуцкай у Кіеве 19 лютага.

Пасьля разгону студэнтаў у лістападзе 2013-га, Наканечны штодня прысутнічаў на Майдане.

Сваякі Івана Наканечнага ўгаворвалі яго не хадзіць на Майдан праз узрост. У адказ яны чулі, што ён даваў ваенную прысягу — абараняць свой народ.

Еспресо.TV адзначае, што агулам у выніку сутычак на Майдане загінула больш за 100 чалавек.
XS
SM
MD
LG