Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскія алігархі заклікаюць уладу і бізнэс аб'яднацца супраць расейскай агрэсіі


Дзьмітры Фірташ

Дзьмітры Фірташ

Група кампаніяў Group DF мільярдэра Дзьмітрыя Фірташа заклікала ў суботу бізнэс, уладу і грамадзкасьць Украіны аб’яднаць намаганьні, каб разам дзейнічаць для цэласнай і непадзельнай Украіны.

«Цяпер ня час для ўзаемных абвінавачваньняў», — гаворыцца ў заяве, якую падпісаў дырэктар-распараднік Group DF Барыс Красьнянскі.

Паводле яго словаў, «калі перад намі паўстае зьнешняя пагроза, любыя ўнутраныя супярэчнасьці ва Ўкраіне, якімі б сур’ёзнымі яны ні здаваліся, маюць адступіць на другі плян, іх трэба адкінуць».

«Наша сіла — у адзінстве краіны», — заяўляе Group DF .

Сам Фірташ 19 лютага пасьля першых крывавых сутыкненьняў у Кіеве і напярэдадні масавай гібелі людзей на наступны дзень, зьвяртаўся з заклікам спыніць гвалт і праліцьцё крыві.

Яго асоба і бізнэс ва Ўкраіне выклікаюць супярэчлівае стаўленьне, у першую чаргу, праз ролю кампаніяў Фірташа ў непразрыстых схемах гандлю газам. Акрамя гэтага, Фірташ быў паплечнікам Януковіча.
XS
SM
MD
LG