Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Місію АБСЭ не пусьцілі ў Крым папераджальнымі стрэламі


Назіральнікі АБСЭ (фота 7 сакавіка)

Назіральнікі АБСЭ (фота 7 сакавіка)

Прадстаўнікі Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе (АБСЭ) паведамілі, што няўзброеную місію вайсковых назіральнікаў у суботу не пусьцілі ў Крым папераджальнымі стрэламі.


Ніхто з прадстаўнікоў місіі не пацярпеў. Гэта быў трэці дзень запар, калі місія АБСЭ спрабуе перасекчы вузкі пярэсмык, які злучае паўвостраў з астатняй часткай Украіны.

Прэсавы сакратар АБСЭ паведаміў агенцтву Ройтэрс, што місія вярнулася ў найбліжэйшы горад, Херсон, каб прыняць рашэньне аб сваіх наступных кроках. Місія была запрошаная урадам Украіны, але прарасейскія сэпаратысцкія ўлады ў Крыме кажуць, што яны не давалі ёй дазволу на ўезд у рэгіён.

Двума днямі раней невядомыя ў масках і без апазнавальных знакаў некалькі гадзінаў пратрымалі 40 назіральнікаў на ўезьдзе ў аўтаномію, урэшце разьвярнуўшы іх на «мацярык».

Група была створаная на тэрмін ад 5 да 12 сакавіка, праграмай прадугледжана наведваньне інспэктарамі вайсковых аб’ектаў Узброеных сіл Украіны і Чарнаморскага флёту Расеі на тэрыторыі Крыму.
XS
SM
MD
LG