Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Алянд папярэджваюць пра «новыя меры» супраць Расеі


Прыэзыдэнты Алянд і Абама (архіўнае фота)
Прыэзыдэнты Алянд і Абама (архіўнае фота)

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама абмеркаваў крызіс ва Ўкраіне ў тэлефонных размовах з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Дэвідам Кэмэранам, прэзыдэнтам Францыі Франсуа Аляндам і прэм’ер-міністрам Італіі Матэа Рэнцы.

Афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст сказаў у сваёй заяве, што Абама таксама правёў тэлефонную канфэрэнцыю аб сытуацыі з прэзыдэнтамі Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Падрабязнай інфармацыі аб зьмесьце размоваў няма, але прэзыдэнт Францыі сказаў у сваёй заяве, што Абама і Алянд папярэдзілі пра «новыя меры» супраць Расеі, калі тая ня зробіць крокаў, каб разрадзіць крызіс ва Украіне.

Тым часам міністры замежных спраў ЗША і Расеі Дон Кэры і Сяргей Лаўроў у суботу правялі тэлефонную размову аб сытуацыі ва Украіне. Паводле расейскага Міністэрства замежных спраў, падчас размовы, яны дамовіліся «працягнуць інтэнсіўны кантакт з мэтай ўрэгуляваньня крызісу ва Ўкраіне».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG