Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі намесьнік міністра сустрэўся з паслом Украіны


Грыгорый Карасін

Грыгорый Карасін

У суботу адбыліся першыя дыпляматычныя кантакты паміж Расеяй і Украінай ад пачатку расейскай інтэрвэнцыі ў Крыме.

Міністэрства замежных спраў Расеі паведаміла, што намесьнік міністра замежных спраў Грыгорый Карасін правёў сустрэчу ў Маскве з паслом Украіны Ўладзімірам Ельчанкам. Паводле заявы, у якой не даецца падрабязнасьцяў, дыпляматы «абмеркавалі расейска-ўкраінскія адносіны ў адкрытай атмасфэры».

Раней у суботу міністар замежных спраў Расеі Сяргей Лаўроў заявіў, што ягоная краіна адкрытая да «сумленнага, раўнапраўнага» дыялёгу з замежнымі дзяржавамі з нагоды крызісу, але настойваў на тым, што Масква не нясе адказнасьці за сытуацыю.
XS
SM
MD
LG