Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскае консульства ў Севастопалі спыніла працу з-за падзеяў у Крыме


Пра гэта перадае УНІАН са спасылкай на віцэ-консула Генэральнага консульства Рэспублікі Польшча ў Харкаве Якуба Каралеўскага. Паводле яго, польскія дыпляматы эвакуяваныя зь Севастопалю 8 сакавіка.

Абавязкі і функцыі севастопальскага консульства будзе выконваць консульства Польшчы ў Адэсе.

Дыплямат ня змог удакладніць, на які пэрыяд консульства Польшчы ў Севастопалі спыняе працу.

Раней міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі напісаў у Twitter, што ўлада Польшчы вырашыла эвакуяваць супрацоўнікаў свайго консульства ў Севастопалі. Ён патлумачыў , што Варшава прыняла рашэньне вывезьці сваіх дыпляматаў з-за нарастаньня напружаньня ў сувязі з прысутнасьцю расейскіх войскаў у Крыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG