Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Законнасьць рэфэрэндуму ў Крыме вызначыць Венэцыянская камісія


Павал Пятрэнка

Павал Пятрэнка

Міністар юстыцыі Ўкраіны Павал Пятрэнка возьме ўдзел у чарговай пленарнай сэсіі Венэцыянскай камісіі, на якой будзе разглядацца пытаньне адносна рашэньня Вярхоўнай Рады Аўтаномнай Рэспублікі Крым аб далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі.

Пра гэта паведамляе Ўрадавы партал Украіны.

Так, напярэдадні Генэральны сакратар Рады Эўропы Торб’ерн Ягланд афіцыйна зьвярнуўся да Венэцыянскай камісіі «За дэмакратыю праз права» з просьбай даць заключэньне адносна рашэньня Вярхоўнай Рады АР Крым аб далучэньні да Расейскай Фэдэрацыі. У сувязі з гэтым да ўдзелу ў сэсіі Венэцыянскай камісіі запрошаны міністар юстыцыі Ўкраіны Павал Пятрэнка, каб прадставіць афіцыйную пазыцыю Ўкраіны па гэтым пытаньні.

У прыватнасьці, Рада Эўропы просіць Венэцыянскую камісію растлумачыць, як прынятае Вярхоўнай Радай АР Крым рашэньне арганізаваць рэфэрэндум аб далучэньні да Расейскай Федэрацыі ці аднавіць дзеяньне Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 года адпавядае канстытуцыйным прынцыпам .

Венэцыянская камісія павінна прадставіць свае высновы адносна таго, ці адпавядае нормам і прынцыпам міжнароднага права праект закону РФ «Аб унясеньні змяненьняў у Фэдэральны канстытуцыйны закон „Аб парадку прыняцьця ў Расейскую Федэрацыю і ўтварэньні ў яе складзе новага суб’екта Расейскай Фэдэрацыі“».

Мяркуецца, што Венэцыянская камісія разгледзіць названыя дакумэнты і вынесе свае высновы на зацьвярджэньне падчас чарговай 98-й пленарнай сэсіі, якая павінна адбыцца 21-22 сакавіка 2014 году.
XS
SM
MD
LG