Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінабароны Ўкраіны: У Крыме знаходзяцца 18 тысяч расейскіх вайскоўцаў


Выканаўца абавязкаў міністра абароны Ўкраіны Ігар Ценюх падчас сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Злучанага Каралеўства Вялікай Брытаніі і Паўночнай Ірляндыі ва Ўкраіне Сайманам Сьмітам заявіў, што ў Крыме знаходзяцца 18 тысяч расейскіх вайскоўцаў. Пра гэта паведамляе УНІАН з спасылкай на прэс-службу Міністэрства абароны Ўкраіны.

«Паводле нашай інфармацыі, расейскі бок парушыў усе артыкулы міждзяржаўных дамоўленасьцяў адносна функцыянаваньня Чарнаморскага флёту і яго знаходжаньня на тэрыторыі Украіны. У прыватнасьці, на дадзены час на тэрыторыі аўтаноміі знаходзяцца каля 18 тысяч расейскіх вайскоўцаў, зь іх 6 тысяч — войскі спэцпрызначэньня, у той час як адпаведнае міждзяржаўнае пагадненьне прадугледжвае разьмяшчэньне толькі 12 500 вайскоўцаў», — сказаў Ценюх.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што падчас размовы зь міністрам абароны Расеі Сяргеем Шайгу «атрымаў адказ, што вайскоўцаў Узброеных сіл Расейскай Фэдэрацыі ў Крыме няма».

«Аналягічны адказ пачуў ад свайго расейскага калегі і начальнік Генэральнага штабу — Галоўнакамандуючы Узброеных сіл Украіны Міхаіл Куцын», — дадаў в.а. міністра абароны.
XS
SM
MD
LG