Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Многія жыхары Гомеля летам традыцыйна адпачывалі ў Крыме. Ваенная інтэрвэнцыя Расеі на гэтай украінскай паўвыспе перакрэсьліла пляны многіх гамельчукоў на летні адпачынак.

Крым прыцягвае гамельчукоў цёплым морам, адносна невысокімі коштамі
на адпачынак і мажлівасьцю без асаблівых праблем дабрацца да яго нават з малымі дзецьмі. Праз Гомель ідуць наўпроставыя цягнікі ў Сімфэропаль, Еўпаторыю, Феадосію.

На ўласным легкавіку таксама патрапіць да крымскага ўзьбярэжжа Чорнага мора вялікай цяжкасьці не складае: зранку выехаў, а ўвечары ты ўжо ў Крыме.

Аднак ваенная інтэрвенцыя Расеі ў Крыме прымушае людзей да абачлівасьці.

Гаворыць спадарыня Кацярына, маці дзевяцігадовай дачкі:

«Пакуль так, баімся. Людзей шкада — людзі ўжо столькі пакутуюць».

Студэнтка ўнівэрсытэту транспарту таксама ніякіх плянаў адносна Крыма на сёлетнія летнія канікулы ня мае:

«Наўрад ці паеду ў Крым — сытуацыя палохае. Боязна. Ня трэба было ўрывацца Расеі ў Крым».

Не зьвязвае свой летні адпачынак з Крымам і сям’я спадарыні Валянціны:

«Крым не разглядаю цяпер як месца адпачынку. Перажываю. Хочацца, каб мір быў усюды. Спадзяюся, што там усё ж такі ўдасца ўсё ўрэгуляваць. І ўкраінцы самі абароняць сваю незалежнасьць — без прыцягненьня іншых дзяржаваў».

Сустракаюцца і тыя, хто не выключае свой адпачынак на крымскай паўвыспе пры любой сытуацыі:

«Сёлета можа быць, ня выключана. Вайна вайною, а адпачыць трэба».

Аматараў спалучыць адпачынак з вайною — адзінкі. Бальшыня гараджанаў, з кім давялося пагутарыць, заклапочаныя ваеннай агрэсіяй Расеі.

Спадарыня Алена, якая не раз адпачывала ў Крыме, лічыць, што калі хто і мае права заяўляць свае прэтэнзіі на гэтую тэрыторыю, то хіба толькі крымскія татары:

«Гісторыя Крыму заблытаная. Калі пачаць з антычных часоў, то каму
Увогуле ён не расейскі і не ўкраінскі. Ён, пэўна ж, татарскі
ён належаў? Увогуле ён не расейскі і не ўкраінскі. Ён, пэўна ж, татарскі. Дык колькі можна простых людзей забіваць? Ніхто ж праўды ня скажа, колькі ўжо іх там палегла. Зброю прыняць ніяк нельга. Цывілізавана — за стол перамоваў, палітыкі найперш. Няхай яны садзяцца за стол перамоваў. Не разумею, няўжо людзі ня могуць дамовіцца? Жылі спакойна, усё добра. Чаго ня жыць? З-за кучкі палітыкаў пачалося».

Суразмоўніца кажа, што хціўцы са зброяй надумаліся прыбраць ласы кавалак, бо рэвалюцыя ў Кіеве прыйшлася недаспадобы:

«Крым — гэта ўсё-ткі курортная зона, і зона багатая. Там таксама вялікія грошы круцяцца. Ласункавы кавалак, гэта ж зразумела».

Разважлівая кабета лічыць, што на адпачынак у Крым можна ехаць толькі тады, калі ўлагодзіцца канфлікт. Насельніцтва паўвыспы, апроч хіба крымінальных палітыкаў, як мяркуе спадарыя Алена, таксама не ў захапленьні ад бразганьня зброяй расейскай ваеншчынай:

«Калі ўсё нармалізуецца, то чаму б і не паехаць. Няўжо ж там зьвяры, а ня людзі. Яны ж таксама хочуць жыць. Тыя ж крымчукі здаюць кватэры адпачываючым — гэта ж іхні заробак. Жывуць сваёй працай. І, канечне, крымчукі будуць супраць таго, што летам да іх ніхто не прыедзе».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG