Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковы камісарыят Крыму захоплены прарасейскай «самаабаронай»


Як паведамляе Еспресо.TV, чарговы аб’ект у Крыме, захоплены расейцамі, — ваенкамат у Сімфэропалі. У захопе бралі ўдзел блізу сотні чалавек, узброеных аўтаматычнай зброяй. Пры гэтым захопнікі былі замаскіраваныя пад «самаабарону Крыму».

Кіраўнік прэсавай службы Міністэрства абароны Ўкраіны ў Крыме Ўладзіслаў Селязьнёў, у прыватнасьці, расказаў:

«На тэрыторыю рэспубліканскага вайсковага камісарыяту на вуліцы Кіеўскай увайшлі каля 100 ўзброеных прадстаўнікоў самаабароны Крыму, якія былі экіпіраваныя бронекамізэлькамі і радыёстанцыямі. Ачольваў каманду адстаўны генэрал Кузьняцоў, які прадстаўляўся саветнікам крымскага ўраду».

Спадар Селязьнёў адзначыў, што захопнікі расставілі аўтаматчыкаў на паверхах будынку, пасьля чаго тры аўтобусы, на якіх яны прыехалі, былі перадыслякаваныя на тэрыторыю ваенкамату. Усе ўкраінскія афіцэры камісарыяту выведзеныя за межы часткі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, цяпер тут разгортваецца штаб «сілаў самаабароны Крыму».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG