Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Місія АБСЭ зробіць чарговую спробу «праціснуцца» у Крым


У суботу 8 сакавіка экспэрты АБСЭ чарговы раз паспрабуюць трапіць у Крым. У складзе каманды 47 чалавек з двух дзясяткаў краін сьвету.

Гэта будзе трэцяя спроба вывучыць сытуацыю непасрэдна на месцы падзеяў. Двума днямі раней невядомыя ў масках і без апазнавальных знакаў некалькі гадзінаў пратрымалі 40 назіральнікаў на ўезьдзе ў аўтаномію, урэшце разьвярнуўшы іх на «мацярык».

Прадстаўнікі АБСЭ тлумачаць неабходнасьць тэрміновай паездкі ў Крым тым, што мандат місіі заканчваецца ў аўторак 11 сакавіка. Група была створаная на тэрмін ад 5 да 12 сакавіка, праграмай прадугледжана наведваньне інспэктарамі вайсковых аб’ектаў Узброеных сіл Украіны і Чарнаморскага флёту Расеі на тэрыторыі Аўтаномнай рэспублікі Крым.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG