Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія кінэматаграфісты падтрымалі ўкраінскіх калегаў


Віталь Манскі

Віталь Манскі

Шэраг расейскіх кінэматаграфістаў выступілі супраць агрэсіі ў Крыме.

Пра гэта гаворыцца ў лісьце, які стаў адказам на зварот украінскіх калегаў: «Мы, як і вы, катэгарычна супраць хлусьні падчас асьвятленьня лёсавызначальных для Ўкраіны падзеяў, а тым больш — супраць расейскай вайсковай інтэрвэнцыі ў Крым».

Падпісанты гэтаксама выступілі супраць беспрэцэдэнтнай антыўкраінскай кампаніі, разьвязанай расейскімі дзяржаўнымі тэлеканаламі і заклікалі ўкраінцаў не сумнявацца ў адданасьці прынцыпам узаемнай павагі з боку думаючай часткі расейскага грамадзтва: «Мы на баку праўды і мы з вамі!», — канстатуюць дзеячы кіно.

Ліст да ўкраінскіх кінэматаграфістаў падпісалі рэжысэры Андрэй Прошкін, Андрэй Сімірноў, Віталь Манскі, Барыс Хлебнікаў, Марына Разьбежкіна, Аляксей Папагрэбскі, Ўладзімер Кот, Уладзімер Мірзоеў, Павал Бардзін, Аляксандар Растаргуеў, кінакрытыкі Віктар Мацізэн, Данііл Дандурэй, Юры Багамолаў, Андрэй Плахаў, Вольга Шакіна, Антон Долін ды іншыя.

Украінскія кінэматаграфісты раней зьвярнуліся з адкрытым лістом да расейскіх калегаў, у якім заклікалі не дапусьціць узброенага канфлікту паміж краінамі.
XS
SM
MD
LG