Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскія вайскоўцы пад пагрозай зброі крадуць тэлефоны


Расейскія вайскоўцы, якіх, паводле кіраўніцтва Расеі, у Крыме нібыта няма, сёньня штурмам захапілі аддзел украінскай памежнай службы «Шчолкіна».

Пра гэта агенцтву УНІАН паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны. Пагражаючы фізычнай расправай, салдаты выгналі на вуліцу сем’і памежнікаў.

Па словах відавочцаў, узброеныя спэцназаўцы ўварваліся ў падразьдзяленьне памежнікаў сёньня ўначы. У часе нападу быў зьбіты старшы зьмены памежных нарадаў, які быў на дзяжурстве і намагаўся супраціўляцца. Гэтаксама быў захоплены пакой для захоўваньня зброі. Пасьля гэтага нападнікі ўварваліся ў кватэры, дзе пражываюць сем’і ўкраінскіх вайскоўцаў, і, пагражаючы зброяй, прымусілі іх пакінуць жыльлё. Пры гэтым у начальніка аддзелу памежнай службы, ягонай жонкі ды іншых афіцэраў былі адабраныя мабільныя тэлефоны.

На гэты час падразьдзяленьне захоплена расейскімі вайскоўцамі.
XS
SM
MD
LG