Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антыўкраінскую рыторыку Крамля не падтрымлівае Кітай


Прдастаўнік Украіны ў ААН Юры Сяргееў
Прдастаўнік Украіны ў ААН Юры Сяргееў

Зь ініцыятывы Ўкраіны ў Нью-Ёрку адбудзецца чарговае паседжаньне Рады бясьпекі ААН.

Плянуецца абмеркаваць сытуацыю, якая склалася ў Крыме, а таксама заслухаць даклад прадстаўнікоў Расеі і зразумець рэакцыю замежных дыпляматаў.

Усе папярэднія паседжаньні прадэманстравалі, што рыторыка расейскага боку выклікае вострую крытыку — пазыцыю кіраўніка расейскай місіі Віталя Чуркіна не падтрымлівае ніводзін сябра Рады бясьпекі. Нават Кітай, традыцыйны саюзьнік Масквы, заклікае паважаць сувэрэнітэт Украіны, ня ўмешваючыся ў яе ўнутраныя справы.

Напярэдадні прадстаўнік Украіны пры ААН Юры Сяргееў сустрэўся з кіраўнікамі іншых місій, прадставіўшы ім апэратыўную інфармацыю пра сытуацыю ў Крыме. Паводле дыплямата, аб’ектыўныя і апэратыўныя зьвесткі — асноўны інструмэнт у інфармацыйнай вайне, распачатай супраць Кіева.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG