Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна заваявала першыя мэдалі на Паралімпіядзе ў Сочы


Падчас адкрыцьця Паралімпіяды
Падчас адкрыцьця Паралімпіяды

Украінскія паралімпійцы заваявалі першыя мэдалі на Гульнях у Сочы. У біятлённых спаборніцтвах на 7,5 кілямэтраў (седзячы) срэбную ўзнагароду здабыў Максім Яравы, а ў аналягічнай дысцыпліне ў жанчын, толькі на 6-кілямэтровай дыстанцыі, бронзу атрымала Алена Юркоўска. З двума мэдалямі Ўкраіна займае трэці радок у агульнакамандным заліку пасьля Расеі і Нямеччыны.

На цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў у Сочы ўкраінская зборная была прадстаўлена толькі адным спартоўцам, які нёс сьцяг. Гэта быў біятланіст Міхайла Ткачэнка, які перасоўваецца на вазку або на пратэзах. Астатняя частка паралімпійскай зборнай Украіны не ўдзельнічала ў шэсьці.

З гэтай нагоды міністар моладзі і спорту Ўкраіны Дзьмітрый Булатаў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook: «Такім чынам наша каманда падкрэсьлівае пратэст супраць ўварваньня агрэсараў і акупантаў на нашу зямлю. Гэта аднагалоснае рашэньне каманды і прэзыдэнта Паралімпійскага камітэту Ўкраіны».

Зборная каманда Украіны прыняла рашэньне застацца на Паралімпійскіх гульнях у Сочы , нягледзячы на прысутнасьць расійскіх войскаў у Крыме. «Мы застаемся на Паралімпіядзе, каб памяталі пра нас, памяталі пра Украіну, пра сувэрэнную дзяржаву, якая даслала сваіх спартоўцаў», — заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнт Паралімпійскага камітэту Ўкраіны Валерый Сушкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG