Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Малазійскі авіяляйнэр шукаюць у тэрытарыяльных водах Віетнаму


Боінг 777. Ілюстрацыйнае фота
Боінг 777. Ілюстрацыйнае фота

Адмыслоўцы мяркуюць, што зьніклы ў суботу з радараў Boenig 777-200 авіякампаніі Malaysia Airlines з 239 чалавекамі на борце зваліўся ў мора паміж Віетнамам і Малайзіяй.

Пра гэта паведамляе віетнамскае агентва Tuoi Tre са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка ваенна-марскіх сілаў гэтай краіны. Згодна з інфармацыяй, самалёт упаў прыблізна за 300 кілямэтраў ад выспы Тхо-Чу. Прынятае рашэньне накіраваць у раён катастрофы пяць ратавальных караблёў.

Пры гэтым у Міністэрстве транспарту Малайзіі інфармацыю аб падзеньні авіяляйнэра пакуль не пацьвярджаюць.

Самалёт кампаніі Malaysia Airlines страціў сувязь зь зямлёй і зьнік з экранаў радараў празь дзьве гадзіны пасьля вылету з Куала-Лумпур, не перадаваў ніякіх сыгналаў бедзтва. Пра гэта ў інтэрвію тэлекампаніі CNN паведаміў прадстаўнік авіякампаніі:

«Boenig 777-200» зьдзяйсьняў палёт з Куала-Лумпур у сталіцу Кітая і павінен быў прызямліцца раніцай у Пэкіне. Праз 11 гадзін пасьля зьнікненьня самалёта не было ніякай інфармацыі пра тое, што магло адбыцца з авіяляйнэрам, на борце якога знаходзіліся 239 чалавек, грамадзяне 13 краін".

Паводле суразмоўцы CNN, падчас апошняга сэансу сувязі палёт праходзіў па штатным раскладзе, на зададзенай вышыні.

Між тым, паводле інфармацыі спэцыялізаванага сайту Flightradar24.com, у апошнюю хвіліну працы сувязі авіяляйнэр рэзка зьнізіўся больш чым на 200 мэтраў і зьмяніў курс на 40 градусаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG