Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Самалёт ляцеў у Кітай і зьнік з 239 пасажырамі. Сыгналу бедзтва не падаваў


Боінг 777. Ілюстрацыя
Боінг 777. Ілюстрацыя
Авіяляйнэр Malaysia Airlines, які страціў сувязь зь зямлёй і зьнік з экранаў радараў празь дзьве гадзіны пасьля вылету з Куала-Лумпур, не перадаваў ніякіх сыгналаў бедзтва. Пра гэта ў інтэрвію тэлекампаніі CNN паведаміў прадстаўнік авіякампаніі.

«Боінг 777» зьдзяйсьняў палёт са сталіцы Малайзіі ў сталіцу Кітая і павінен быў прызямліцца раніцай у Пэкіне. Праз адзінаццаць гадзін пасьля зьнікненьня самалёта не было ніякай інфармацыі пра тое, што магло адбыцца з авіяляйнэрам, на борце якога знаходзіліся 239 чалавек, грамадзяне трынаццаці краін. Паводле суразмоўцы CNN, падчас апошняга сэансу сувязі палёт праходзіў па штатным раскладзе, на зададзенай вышыні.

У момант зьнікненьня самалёт павінен быў знаходзіцца ў паветранай прасторы Віетнаму або Камбоджы, ня выключана, над Паўднёва-Кітайскім морам.

«Боінг 777» лічыцца адным з найбольш надзейных самалётаў. З часу пачатку эксплюатацыі ў 1995 годзе адзінае крушэньне самалёта, падчас якога загінулі два чалавекі, адбылося ў мінулым годзе. Malaysia Airlines лічыцца адным з найлепшых з пункту гледжаньня бясьпекі палётаў паветраных перавозьнікаў у сьвеце.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG