Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэччына не пакіне крымскіх татараў у бядзе


Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган
Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган

«Расея павінна абараняць правы крымскіх татараў гэтак жа, як яны гэта робяць з правамі рускай большасьці і правамі іншых меншасьцяў у Крыме», — падкрэсьліў прэм'ер Турэччыны.

Прэм’ер-міністар Турэччыны Рэджэп Таіп Эрдаган запэўніў, што Анкара не пакіне крымскіх татараў у бядзе. Пра гэта ён сказаў турэцкаму навінаваму агенцтву Anadolu.

Акрамя таго, ён паведаміў, што абмяркоўваў сытуацыю ў Крыме з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным.

Ён таксама сказаў, што Турэччына будзе падтрымліваць крымскіх татараў у забесьпячэньні сваіх палітычных правоў у Крыме.

«Сказаў яму, што Расея павінна абараняць правы крымскіх татараў гэтак жа, як яны гэта робяць з правамі рускай большасьці і правамі іншых меншасьцяў у Крыме», — падкрэсьліў Эрдаган.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG