Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-сакратар Пуціна паабяцаў, што «халоднай вайны» ня будзе


Дзьмітры Пяскоў

Дзьмітры Пяскоў

Прэс-сакратар прэзыдэнта Пуціна Дзьмітры Пяскоў спадзяецца, што ўсьлед за падзеямі вакол Украіны Расея і Захад ня вернуцца да пэрыяду супрацьстаяньня «халоднай вайны».

«Не хацелася б, веру, што гэта ня так, веру, што яна не пачалася, і хочацца верыць, што яна не пачнецца», — заявіў Пяскоў ў спэцыяльным выпуску праграмы «Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым», які выйшаў у пятніцу на тэлеканале «Расея 1».

Паводле словаў Пяскова, пакуль, нягледзячы на «тое, што ўжо зафіксаваныя найглыбейшыя рознагалосьсі, рознагалосьсі канцэптуальнага характару паміж Расеяй, эўрапейскімі краінамі і ЗША, усё ж такі застаецца надзея на тое, што ў выніку дыялёгу атрымаецца намацаць нейкія пункты сутыкненьня».

«Хоць пакуль ніхто нават не бярэцца прагназаваць, у якім кірунку шукаць гэтыя кропкі», — сказаў Пяскоў.
XS
SM
MD
LG