Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У адкрыцьці Паралімпіяды ўзяў удзел толькі адзін украніскі спартовец


Прэзыдэнт Паралімпійскага камітэту Ўкраіны Валерый Сушкевіч на прэсавай канфэрэнцыі 7 сакавіка
Прэзыдэнт Паралімпійскага камітэту Ўкраіны Валерый Сушкевіч на прэсавай канфэрэнцыі 7 сакавіка

На цырымоніі адкрыцьця Паралімпійскіх гульняў у Сочы ўкраінская зборная была прадстаўлена толькі адным спартоўцам, які нёс сьцяг.

Гэта быў біятланіст Міхайла Ткачэнка, у якога няма ног, ён перасоўваецца на вазку або на пратэзах. Астатняя частка паралімпійскай зборнай Украіны не ўдзельнічала ў шэсьці.

Раней міністар моладзі і спорту Ўкраіны Дзьмітрый Булатаў напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

"Такім чынам наша каманда падкрэсьлівае пратэст супраць ўварваньня агрэсараў і акупантаў на нашу зямлю. Гэта аднагалоснае рашэньне каманды і прэзыдэнта Паралімпійскага камітэту Ўкраіны".

Зборная каманда Украіны прыняла рашэньне застацца на Паралімпійскіх гульнях у Сочы , нягледзячы на прысутнасьць расійскіх войскаў у Крыме. "Мы застаемся на Паралімпіядзе, каб памяталі пра нас, памяталі пра Украіну, пра сувэрэнную дзяржаву, якая даслала сваіх спартоўцаў", - заявіў падчас прэсавай канфэрэнцыі прэзыдэнт Паралімпійскага камітэту Ўкраіны Валерый Сушкевіч.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG