Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 9 сакавіка: дзень народзінаў Шаўчэнкі, Аляхновіча і Гагарына


Кветкі і сьвечкі каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску

Кветкі і сьвечкі каля помніка Тарасу Шаўчэнку ў Менску

Падзеі і даты сёньняшняга дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Гомель далучаецца да іншых гарадоў, што ўжо масава вывучаюць родную мову. 9 сакавіка там стартуюць курсы "Мова плюс". Першы ўрок правядуць выкладчыкі менскіх курсаў "Мова нанова" Алеся Літвіноўская і Глеб Лабадзенка. Урок адбудзецца ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай, 52. Пачатак а 14-ай гадзіне.

У расейскім горадзе Сочы працягнуцца XI паралімпійскія гульні.

ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ:

1918 — Выканаўчы Камітэт Рады Ўсебеларускага Зьезду прымае Другую Ўстаўную грамату.

20068 — Знойдзена вада на Энцэладзе, спадарожніку Сатурна.

У гэты дзень нарадзіліся:

1814 — Тарас Рыгоравіч Шаўчэнка, выбітны ўкраінскі мастак, літаратар, заснавальнік новай украінскай літаратуры і нацыянальнай літаратурнай мовы.

1883 — Францішак Аляхновіч, беларускі драматург, тэатральны дзяяч, публіцыст, які трапіў пад хвалю рэпрэсій адным зь першых, 1 студзеня 1927 году. Пра сваё знаходжаньне ў савецкіх канцлягерах напісаў успаміны «Ў кіпцюрох ГПУ». Саветы абмянялі яго на вязьня польскай турмы Браніслава Тарашкевіча.

1934 — Юрый Гагарын, першы касманаўт.

1962 — Гэнік Лойка, беларускі скульптар, адзін з ініцыятараў стварэньня маладзёвага адраджэнскага руху «Беларуская Майстроўня» (1980).

У гэты дзень памерлі:

1953 — Мікола Равенскі, беларускі кампазытар і дырыжор, аўтар музыкі да гімну «Магутны Божа» на словы Натальлі Арсеньневай.

1971 — Іван Ахрэмчык, беларускі мастак і пэдагог, імем якога была названая мастацкая вучэльня ў Менску.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

Як памру я, пахавайце
На Ўкрайне мілай,
Сярод стэпу на кургане,
Дзе продкаў магіла:
Каб нязьмеранае поле,
Дняпро і абрывы
Было відна,— было чутна,
Як раве бурлівы!
Як пагоняць з Украіны
У сіняе мора
Кроў варожжу… Во тады я
І нівы і горы —
Ўсё пакіну й да самога
Бога палунаю
Маліцеся… А да тых пор —
Бога я ня знаю!
Пахавайце ды ўставайце,
Кайданы парвіце
І варожай злой крывёю
Волю акрапіце!
І мяне ў сям’і вялікай,
Ў сям’і новай, вольнай,
Не забудзьце памянуці
Добрым ціхім словам.


Тарас Шаўчэнка, «Запаведзь», пераклад Янкі Купалы
XS
SM
MD
LG