Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікаў АБСЭ зноў не пусьцілі ў Крым


Групу назіральнікаў з 23 краін АБСЭ другі дзень запар не пусьцілі ў Крым, паведамляе Арганізацыя па бясьпецы і супрацоўніцтву ў Эўропе.

Назіральнікі вяртаюцца ў Херсон і плянуюць зноў паспрабаваць трапіць у Крым 8 сакавіка.

6 сакавіка міжнародныя назіральнікі прайшлі блокпост, які ахоўваецца ўкраінскімі войскамі, але на другім блокпосьце — з ўзброенымі людзьмі без апазнавальных знакаў — іх спынілі.

На гэтым фоне сёньня расейскі МЗС абвінаваціў АБСЭ ў падвойных стандартах, заявіўшы, што «дрэнна прыкрытыя спробы арганізацыі заплюшчыць вочы на злачынствы, якія зьдзяйсьняюцца ў Кіеве і на Заходняй Украіне, суправаджаюцца імкненьнем шчыльна адсочваць дзеяньні законных крымскіх уладаў па самастойным вызначэньні сваёй будучыні».

Расейскі бок таксама вінаваціць АБСЭ ў тым, што арганізацыя дзейнічае «ў абыход краевугольнага для АБСЭ прынцыпу кансэнсусу, без уліку меркаваньняў і рэкамэндацый расейскага боку, не чакаючы афіцыйных запрашэньняў ад уладаў Крыму», перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG