Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 сакавіка: вечарына памяці Язэпа Ціхінскага, 75-годзьдзе Тэатра опэры і балета


Будынак Дзяpжаўнага тэатра опэpы і балету Белаpyсi.
Будынак Дзяpжаўнага тэатра опэpы і балету Белаpyсi.

Падзеі і даты гэтага дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

ПАДЗЕІ ДНЯ:

Менск. У Міжнародны адукацыйны цэнтры імя Ёханэса Раў (пр -т Газэты «Праўда», 11) прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі запрашае на інфармацыйнае спатканьне «ЭЗ — Беларусь: погляд у мінулае і будучыню». Удзел бяруць кіраўніца Прадстаўніцтва Эўрапейскага Зьвязу ў Беларусі Майра Мора, кіраўнік аддзелу
праектаў і праграм Фрэдэрык Кунеа, прадстаўнікі МЗС Беларусі.
Пачатак а 14.00

Менск. У офісе Таварыства беларускай мовы (вул. Румянцава, 13) адбудзецца вечарына, прысьвечаная памяці беларускага лексыкографа, карэспандэнта газэты " Наша Ніва«, стваральніка самага вялікага слоўніка новай беларускай мовы ХІХ — сярэдзіны ХХ стагодзьдзя Язэпа Ціхінскага. Пачатак а 16.00

Менск. У арт-галерэі «Італьянскі сьвет» (вул. Я. Купалы, 23) адбудзецца аўтарская майстар-кляса мастачкі Ганны Сілівончык па жывапісе алеем. Пачатак а 19.00

ГЭТЫ ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1781 — памёр Міхал Карыцкі, беларускі паэт-лацініст

1861 — памёр Тарас Шаўчэнка, украінскі паэт, мастак і культурны дзяяч

1926 — нарадзіўся Васіль Супрун, ініцыятар заснаваньня і кіраўнік беларускага антысавецкага падпольля на тэрыторыі Заходняй
Беларусі, паэт, краязнавец, археоляг.

1931 — карнікі НКВД у Менску вынесьлі прысуд беларускаму паэту Ўладзімеру Жылку — пяць гадоў высылкі ў горад Уржум Кіраўскай вобласьці ў Расеі. Моцна хворы паэт быў адпраўлены за палярнае кола, дзе неўзабаве памёр.

1933 — нарадзіўся Серафім Андраюк, беларускі літаратуразнаўца і крытык.

1939 — у Менску, прэм’ерай першай савецкай беларускай опэры «Міхась Падгорны» Яўгена Цікоцкага, адчыніўся будынак
Дзяpжаўнага тэатра опэpы і балету Белаpyсi.

1940 — нарадзіўся Аляксей Марачкін, беларускі мастак, паэт і грамадзкі дзяяч.

1940 — памёр Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург

1942 — нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг, гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч.

1985 — памёр Канстанцін Чарненка, кіраўнік СССР, Генэральны сакратар ЦК КПСС

2005 — памёр Апанас Пятровіч Цыхун, беларускі пэдагог, краязнаўца, літаратар.

2011 — памёр Янка Сіпакоў, беларускі пісьменьнік, перакладчык.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

— Што, званы, вы захадзілі,
Так трывожна зазванілі?
Хіба можна
Так пужаць
Ноччу соннай
Гараджан?

— Мы пачулі:
Недалёка
Сьвішчуць кулі —
Чулі клёкат?
To няйначай
Вораг гоніць:
Коні ў звоне...
Скачуць
Коні...

— Што, званы, вы застагналі?
Штосьці, дурні, мы праспалі...
I куды
У цемры йсьці?
Дзе нам ворага
Знайсьці?

— Вораг вас увёў у зман:
Ён жа тут
Ля нашых ран
I ля пакут...
Вы ідзіце
На наш звон
I убачыце,
Дзе ён.
Нас здымаюць
Са званіц,
Нас кідаюць доле
Ніц —
Мы ў няволі...

— Што замоўклі вы, званы?
Вашы стогны не чутны.
А без вас
Уночы
He, ня бачаць
Вочы.

— О, які цяжкі ў нас
Лёс!
Нас вязуць
Праз рэкі сьлёз
I наўскач
Праз лямант,
I праз плач
Таксама...
Каб маўчалі,
Не званілі, —
Языкі нам
Прышчамілі.
А ў такім палоне,
Як жа мы зазвонім?!

Горад змоўк...
Счарнеў ад дум...
На званіцах
Дрэмле сум...
Калі вывезьлі званы —
Значыць,
Здаўся горад без вайны.
Плача...


Янка Сіпакоў, «Званы» (Беларуская баляда. XVI стагодзьдзе)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG