Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымская вайна ў карыкатурах


Акупацыя Крыма дала нагоду сатырыкам пасьмяяцца з Расеі і яе прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна.

Брытанскі сатырычны часопіс «Private Eye» адзначае: набег Пуціна на Крым супаў з пачаткам Паралімпійскіх гульняў у Сочы.

Пуцін, гледзячы ў бінокль, кажа: «Я думаю, што Расея зьбіраецца перамагчы ў стральбе».



У працяг вайскова-алімпійскай тэмы:



Некаторыя карыкатуры, як гэтыя дзьве, высьмейваюць заявы Расеі, што яна не захоплівае аб'екты ў Крыме.





Многія прэтэнзіі і абвінавачваньні Расеі, што да Эўрамайдану і сытуацыі ў Крыме, пазьней былі абвергнутыя.

На гэтай выяве – Пуцін у вобразе Пінокіё, чый нос вырастае кожны раз, калі ён хлусіць.



Некаторыя карыстальнікі сеціва высьмейваюць кіраўнікоў Крыму, якія падпарадкоўваюцца загадам Крамля. Аўтар гэтага твіту паведамляе: «Улады Крыму чарговым разам зьмянілі дату рэфэрэндуму. Ён адбудзецца ўчора».



Ангельскі варыянт назову паўвыспы Крым гумарысты абыгрываюць у калямбур «Cry Me A River».



«Як там нашая Аляска?» – пытаецца Пуцін з чарговага фотакаляжу.



Некаторыя карыкатурысты малююць Уладзімера Пуціна у выглядзе галоднага ваўка і вежы танка замест галавы з руляй замест носу.



XS
SM
MD
LG