Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейцы хочуць захапіць памежныя пункты ў Крыме


Вайскоўцы Чарнаморскага флёту Расеі сілай узялі пад кантроль пункт пропуску «Крым».

Пра гэта паведамляе Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны.

«У пункце пропуску „Крым“ каля 100 узброеных спэцназаўцаў сілай вывелі за межы пункту пропуску прадстаўнікоў усіх кантрольных службаў і цалкам узялі яго пад свой кантроль. Празь некалькі хвілін мяжу перайшлі 6 ваенных аўтамабіляў з прыблізна дзьвюма сотнямі чалавек у камуфляжнай уніформе чорнага колеру бяз знакаў адрозьненьня», — гаворыцца ў паведамленьні.

Пра гэты факт праінфармаваныя праваахоўныя органы Ўкраіны і памежная служба ФСБ Расеі.

Мінулай ноччу адбыўся напад яшчэ на 2 памежныя аб’екты.

«У 01:00 паблізу разьмяшчэньня мабільнай пагранічнай заставы „Масандра“ зьявіліся невядомыя ў вайсковым і цывільным. Неўзабаве падцягнуліся яшчэ каля 20 чалавек у вайсковай форме з аўтаматычнай зброяй і гранатамётамі, якія акружылі падразьдзяленьне. Выезд з тэрыторыі быў заблякаваны КамАЗам. Памежнікі неадкладна занялі абарону па пэрымэтры ваеннага гарадка, каб у выпадку атакі адціснуць нападнікаў. На прапанову здацца памежнікі катэгарычна адмовіліся. Пасьля гэтага блякаваньне часова спынілася. Цяпер нападнікі вядуць назіраньне за памежным падразьдзяленьнем.

Другі напад адбыўся на аддзел памежнай службы „Еўпаторыя“. У 3:00 у падразьдзяленьне прыбылі 8 аўтамабіляў „УАЗ“, „Газэль“, „КамАЗ“ і „Тыгр“ з 50 узброенымі мужчынамі ў вайсковай форме. Пад’езд да тэрыторыі падразьдзяленьня заблякавалі аўтамабілем » КамАЗ", астатні транспарт пасьля штурму гарадка заехаў на тэрыторыю. Нападнікі ўварваліся ў службовыя памяшканьні аддзелу. Памежнікі не дапусьцілі агрэсараў у пакой захоўваньня зброі і не здалі сыстэму кіраваньня ўчасткам мяжы", — паведамляе Памежная служба Ўкраіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG