Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мільярдэр Ахметаў: Я за незалежную Ўкраіну


Рынат Ахметаў

Рынат Ахметаў

Украінскі мільярдэр, прэзыдэнт холдынгу СКМ Рынат Ахметаў катэгарычна выступіў супраць расколу Ўкраіны і заклікаў Расею вырашыць канфлікт дыпляматычным шляхам.

Пра гэта 6 сакавіка ён заявіў у камэнтары журналістам у Данецку, паведамляе «Дзеркало тижня».

«Украіна перажывае зараз няпросты час. Мы павінны перажыць яго і стаць мацней. Я за моцную, незалежную і цэласную Ўкраіну», — сказаў Ахметаў.

Ён падкрэсьліў, што прарасейскія настроі ў некаторых рэгіёнах не даюць падставы казаць пра раскол краіны:

«Усход Украіны — гэта таксама Ўкраіна. Прамысловы рэгіён, жыхары якога хочуць жыць годна, як і кожны ўкраінец. Усё павінна вырашыцца мірным, дыпляматычным шляхам. Расея — наш сябар, наш стратэгічны партнёр», — адзначыў Ахметаў.

Разам з тым ён лічыць, што Расея павінна праяўляць больш павагі да суверэнітэту Ўкраіны:

«Мы паважаем Расею, паважаем братэрскі расейскі народ. Але гэта павінна быць вуліца з двухбаковым рухам. Мы заслугоўваем адпаведнай павагі», — падсумаваў Ахметаў.

Трэба адзначыць, што сярод прызначаных выконаючым абавязкі прэзыдэнта Ўкраіны Аляксандрам Турчынавым новых кіраўніком абласных дзяржаўных адміністрацый ёсьць буйныя бізнэсоўцы. Так, алігарх Сяргей Тарута стал кіраўніком Данецкай АДА, а алігарх Ігар Каламойскі ўзначаліў гэты орган у Днепрапятроўскай вобласьці.
XS
SM
MD
LG