Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама абмеркаваў агрэсію Расеі ў Крыме з прэм’ерам Японіі


Барак Абама

Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў чацьвер вечарам па тэлефоне абмеркаваў сытуацыю на Украіне з прэм’ер-міністрам Японіі Сінздо Абэ.

У паведамленьні Белага дома гаворыцца, што лідэры дзьвюх краін лічаць, што дзеяньні Расеі ў дачыненьні да Ўкраіны пагражаюць міжнароднай бясьпецы. Яны заявілі аб неабходнасьці захаваньня сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны.

Абама і Абэ адзначылі, што ў Расеі яшчэ ёсьць магчымасьць вырашыць сытуацыю шляхам дыпляматыі. Яны таксама выказалі гатоўнасьць працаваць сумесна ў аказаньні дапамогі ўраду Украіны.
XS
SM
MD
LG