Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Украінскія паралімпійцы вызначаюцца, ці ўдзельнічаць у гульнях у Сочы


Сёньня ў расейскім горадзе Сочы адкрываюцца зімовыя Паралімпійскія гульні — галоўнае спаборніцтва спартсмэнаў з абмежаванымі фізычнымі магчымасьцямі.

Цырымонія будзе праходзіць на фоне расейскай агрэсіі ва ўкраінскім Крыме, таму чыноўнікі з многіх краін сьвету вырашылі ня ехаць у Сочы. Пра асабісты байкот спаборніцтваў заявіў міністар моладзі і спорту Украіны Дзьмітрый Булатаў. Разам з тым ён прадаставіў права спартсмэнам самастойна вызначацца адносна магчымасьці выхаду на старт.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін заявіў, што любы байкот Паралімпійскіх гульняў з-за падзей ва Ўкраіне будзе «верхам цынізму».

Паралімпійская зборная Украіны яшчэ ня вырашыла, ці будуць яе прадстаўнікі браць удзел у спаборніцтвах. Учора 31 атлет-паралімпіец з Украіны сьпяваў нацыянальны гімн і прыняў удзел у цырымоніі ўзьняцьця сіне-жоўтага сьцяга ў Алімпійскай вёсцы.

Рашэньне спартоўцы зьбіраюцца абвесьціць сёньня.
XS
SM
MD
LG