Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канада, ЗША і Эўразьвяз не прызнаюць крымскага рэфэрэндуму


Канада не прызнае рэфэрэндуму, які мяркуецца правесьці ў Крыме, рэгіёне Украіны, што знаходзіцца цяпер пад расейскай ваеннай акупацыяй.

Пра гэта заявіў прэм’ер-міністар Канады Стывен Гарпэр.

Ўварваньне Расеі зьяўляецца актам агрэсіі і відавочным парушэньнем сувэрэнітэту Ўкраіны і міжнароднага права, адзначыў ён, камэнтуючы прызначэньне Вярхоўнай радай Крыма рэфэрэндуму аб далучэньні ўкраінскага паўвострава да Расеі.

«Мы і далей будзем сачыць за становішчам ва Ўкраіне зь вялікім непакоем і будзем супрацоўнічаць з партнэрамі ў «Групе сямі» і іншымі партнэрамі-аднадумцамі», — гаворыцца ў заяве прэм’ера Канады.

Канада ў апошнія дні ўжо пайшла на шэраг крокаў з-за ўварваньня Расеі на тэрыторыю Украіны, у прыватнасьці, спыніла ўдзел у сумеснай з Расеяй міжурадавай эканамічнай камісіяй і двухбаковае вайсковае супрацоўніцтва з Масквой, адклікала свайго амбасадара з Расеі.

Таксама Канада ў сераду замарозіла актывы 18 былых прадстаўнікоў ўкраінскага дзяржаўнага кіраўніцтва, якіх падазраюць у раскраданьні дзяржаўных сродкаў Украіны.

Раней пра не прызнаньне абвешчанага сэпаратыстамі ў Крыме рэфэрэндуму аб далучэньні да Расеі заявілі ЗША і Эўразьвяз.

Тым часам сёньня дэлегацыя крымскай сёньня запрошаная ў Думу Расеі.
XS
SM
MD
LG