Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама патэлефанаваў Пуціну і прапанаваў вывесьці расейскія войскі з Украіны


Барак Абама гаворыць па тэлефоне з Пуціным 1 сакавіка 2014 г.
Барак Абама гаворыць па тэлефоне з Пуціным 1 сакавіка 2014 г.
У пятніцу ўвечары Белы Дом паведаміў аб тым, што прэзыдэнт ЗША Барак Абама і прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін правялі тэлефонную размову.

Паводле афіцыйнай заявы, падчас тэлефоннай размовы, якая працягвалася гадзіну, прэзыдэнт Абама зрабіў акцэнт на тым, што Расея распачала дзеяньні ў парушэньне сувэрэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасьці Ўкраіны, што прымусіла Злучаныя Штаты і іх саюзьнікаў зьвярнуцца да крокаў у адказ.

Прэзыдэнт ЗША адзначыў, што існуе шлях вырашэньня сытуацыі з дапамогай дыпляматыі, у межах якога будуць улічаныя інтарэсы Расеі, народу Ўкраіны і міжнароднай супольнасьці.

Сярод захадаў, прапанаваных ЗША, — правядзеньне наўпроставых расейска-ўкраінскіх перамоваў пры пасярэдніцтве міжнароднай супольнасьці, адпраўка міжнародных назіральнікаў ва Ўкраіну, вяртаньне расейскіх войскаў на свае базы і міжнародная падтрымка намаганьняў па падрыхтоўцы і правядзеньні выбараў, прызначаных на травень.

У паведамленьнях Белага Дома нічога не гаворыцца аб тым, ці абмяркоўвалі прэзыдэнты ЗША і Расеі сытуацыю ў Крыме.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG