Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кангрэсе ЗША прагаласавалі за пакет дапамогі Ўкраіне ў 1 млрд даляраў


Расейскія вайскоўцы ў Крыме

Расейскія вайскоўцы ў Крыме

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў чацвер ўхваліла законапраект аб наданьні Ўкраіне крэдытных гарантый на суму ў 1 мільярд даляраў. За законапраект прагаласавалі 385 кангрэсмэнаў, супраць — 23.

На будучым тыдні аналягічны законапраект будзе разглядацца ў Сэнаце ЗША, пасьля чаго ў выпадку ўхваленьня, ён будзе перададзены на подпіс прэзыдэнту Бараку Абаму.

Раней у чацьвер прэзыдэнт Абама зноў заклікаў Кангрэс у самыя кароткія тэрміны ўхваліць пакет дапамогі Украіне. Паводле яго слоў, такая падтрымка павінна дапамагчы ўкраінскаму ўраду перажыць цяперашні крызіс, стабілізаваць эканоміку краіны, ажыцьцявіць неабходныя рэформы і падрыхтавацца да заплянаваных на травень выбараў.
XS
SM
MD
LG