Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севастопаль скапіяваў рашэньне крымскага парлямэнту аб рэфэрэндуме


Гарсавет Севастопалю ўсьлед за Вярхоўнай Радай Крыму прыняў рашэньне правесьці 16 сакавіка рэфэрэндум, уключыўшы ў яго пытаньне аб уваходжаньні Севастопалю ў склад Расеі.

За такое рашэньне адзінагалосна прагаласавалі 49 дэпутатаў

На рэфэрэндуме жыхарам Севастопалю прапануюць тры пытаньні:

1) Вы за ўзьяднаньне Крыму з Расеяй на правах суб’екта Расейскай Фэдэрацыі?

2) Вы за аднаўленьне дзеяньня Канстытуцыі Рэспублікі Крым 1992 году і за статус Крыму як часткі Украіны?

3) Гораду Севастопалю ўвайсьці ў склад Расейскай Фэдэрацыі як суб’екту Расейскай Фэдэрацыі?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG