Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ падпіша пагадненьне з Украінай да прэзыдэнцкіх выбараў


Жазэ Мануэль Барозу
Жазэ Мануэль Барозу

Прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заявіў пра гатоўнасьць ЭЗ падпісаць палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі з Украінай да прэзыдэнцкіх выбараў, прызначаных на 25 траўня.

Барозу заявіў гэта на прэс-канфэрэнцыі пасьля экстранага саміту ЭЗ, які абмяркоўваў сытуацыю ў Крыме.

«Мы ня толькі яшчэ раз адзначылі нашу гатоўнасьць падпісаць Пагадненьне аб асацыяцыі з Украінай, але як прыярытэтную задачу вырашылі ў тэрміновым парадку вельмі хутка падпісаць агульныя прынцыпы і палітычную частку Пагадненьня аб асацыяцыі, уключаючы палажэньне аб сумеснай зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі» , — сказаў ён.

Паводле Барозу, гэта зьвязана з крызісам у Крыме, які ёсьць «самай сур’ёзнай сытуацыяй на эўрапейскім кантынэнце ў пытаньні міру і стабільнасьці за шмат гадоў».

Пагадненьне аб асацыяцыі ЭЗ і Ўкраіны было парафіявана ў сакавіку 2012 году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG