Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер Украіны запрасіў тэхнічнай дапамогі НАТО


Арсеній Яцанюк і Андэрс Фог Расмусэн

Арсеній Яцанюк і Андэрс Фог Расмусэн

Прэм’ер-міністар Украіны Арсеній Яцанюк запрасіў Раду НАТО правесьці сустрэчу ў Кіеве.

Пра гэта ён заявіў па выніках перамоў з генэральным сакратаром альянсу Андэрсам Фог Расмусэнам.

Яцанюк сказаў, што перадаў запрашэньне Паўночнаатлянтычнай радзе наведаць Кіеў і правесьці сустрэчу.

«Мы лічым, гэта ўмацуе наша супрацоўніцтва», — сказаў Яцанюк.

Ён таксама папрасіў у НАТО дапамогі.

«Мы будзем удзячныя, калі атрымаем якую-небудзь дадатковую дапамогу: тэхнічную, гуманітарную, каб палепшыць абарону Ўкраіны на тэхнічным узроўні. Гэта дапаможа нам стабілізаваць сытуацыю і захоўваць мір і стабільнасьць у рэгіёне», — заявіў Яцанюк.

Украінскі прэм’ер адзначыў пасьля сустрэчы з генсакратаром НАТО, што гаворка аб уступленьні ў альянс цяпер не ідзе.

«Гэта не на нашым радары», — сказаў Яцанюк, адказваючы на пытаньне журналістаў аб магчымасьці ўступленьня Ўкраіны ў НАТО, перадае ВВС.
XS
SM
MD
LG