Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крымскія татары просяць дапамогі Турэччыны, Азэрбайджану і Казахстану


Сьцяг крымскіх татараў

Сьцяг крымскіх татараў

Лідэр крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў зьвярнуўся да Турэччыны, Азэрбайджану і Казахстану з заклікам дапамагчы Крыму застацца ў складзе Ўкраіны.

«Не пакідайце вашых крымскіх братоў і сясьцёр адных у гэтую цяжкую хвіліну», — сказаў Джэмілеў у інтэрвію азэрбайджанскаму парталу Haqqin.az .

«Наш народ аднойчы ўжо быў вымушаны пакінуць радзіму, — дадаў ён, маючы на ўвазе масавую дэпартацыю крымскіх татараў у сталінскія часы. — Мы ня хочам, каб гэта паўтарылася зноў. У Расеі нас чакаюць ганеньні і дэпартацыя».

Ён паведаміў, што крымскія татары рыхтуюць масавыя акцыі пратэсту, і заявіў, што яго народ «ніколі ня будзе часткай Расеі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG