Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аршанская друкарня адмовілася вырабляць улёткі незалежным кандыдатам


Пра гэта апавёў адзін з кандыдатаў, сябар партыі БНФ Ігар Казьмярчак.

Паводле Ігара Казьмерчака, яшчэ ў аўторак ён зьвярнуўся ў друкарню, каб замовіць агітацыйныя ўлёткі:

«Спачатку ўсё было нібыта добра, макеты прынялі і нават папрасілі хутчэй пералічыць грошы. Аднак празь некалькі гадзін патэлефанавалі супрацоўнікі друкарні і заявілі, што ня могуць надрукаваць улёткі. «Бо нам трэба, каб выканкам даслаў нам пісьмовы дазвол».

Я задумаўся: да чаго тут выканкам? Якім артыкулам выбарчага заканадаўства рэглямэнтавана неабходнасьць дазволу мясцовых уладаў на друкаваньне агітацыйных улётак? Ды няма такога!

Я зьвярнуўся ў абласную выбарчую камісію, там доўга шукалі хоць які дакумэнт, каб апраўдаць патрабаваньні кіраўніцтва друкарні. Вядома, не знайшлі. Зьвярнуўся ў Аршанскі райвыканкам, але й там сказалі, што такога дакумэнту няма і быць ня можа. Паабяцалі разабрацца.

Але сёньня ўжо чацьвер, а ўлёткі так і не друкуюць, мы губляем час, адведзены на агітацыйную кампанію! Патэлефанаваў зноў у друкарню, сказаў, што райвыканкам ня мусіць даваць дазволу. Але там сказалі зноў: «. Будзем чакаць сыгналу з райвыканкаму».

Пяцёра аршанскіх незалежных кандыдатаў — Ігар Казьмярчак, Аляксандар Крывіцкі, Канстанцін Анташкевіч, Мікалай Дзямідаў і Ўладзімер Палівада — падалі ў Аршанскую раённую выбарчую камісію скаргу на дзеяньні адміністрацыі друкарні, якая чыніць перашкоды ў правядзеньні агітацыйнай кампаніі.
XS
SM
MD
LG