Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве крымінальныя справы супраць Януковіча


Віктар Януковіч, архіўнае фота
Віктар Януковіч, архіўнае фота

Генпракуратура Ўкраіны пачала дзьве крымінальныя справы ў дачыненьні да былога прэзыдэнта Віктара Януковіча за спробы захопу дзяржаўнай улады.

Адна зь іх па факце захопу дзяржаўнай улады ў 2010 годзе. Другая за дзеяньні, накіраваныя на зьмену або зьвяржэньне канстытуцыйнага ладу ці на захоп дзяржаўнай улады.

Як паведамілі УНІАН у прэс-службе Генпракуратуры Ўкраіны, устаноўлена, што "Януковіч у 2010 годзе неканстытуцыйным шляхам зьмяніў канстытуцыю Ўкраіны і тым самым захапіў дзяржуладу. Цяпер пачата дасудовае расьсьледаваньне.

Таксама ўстаноўлена, што 27 лютага 2014 году «ў СМІ зьявілася паведамленьне аб афіцыйнай заяве грамадзяніна Віктара Януковіча, у якой ён назваў сябе дзейным прэзыдэнтам Украіны і папрасіў улады Расейскай Фэдэрацыі забясьпечыць яго бясьпеку ад дзеяньняў экстрэмістаў. А праз СМІ быў распаўсюджаны яго ўказ, у якім гаворыцца пра ўчыненьне ва Ўкраіне ваеннага перавароту, у выніку чаго стаўка Вярхоўнага Галоўнакамандуючага Украіны пераносіцца ў Севастопаль».

Таксама ў Севастопаль пераносяцца Міністэрства замежных спраў і Нацыянальны банк Украіны. Акрамя гэтага ва ўказе гаворка ідзе пра неабходнасьць іншых дзеяньняў, накіраваных на аднаўленьне паўнамоцтваў і ўлады Януковіча.

Вышэйзгаданы зварот сьведчаць пра публічныя заклікі грамадзяніна Януковіча да захопу дзяржаўнай улады ва Ўкраіне, гаворыцца ў паведамленьні Генпракуратуры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG